Канцэпцыя

КомпасГода - гэта глабальны рух, які матывуе людзей прааналізаваць мінулы год і спланаваць наступны, каб лепей разумець уласнае жыццё. Навагоднія абяцанні не маюць эфекту. Планаванне мае. Галоўны сродак нашага руху - бясплатная брашура КомпасГода на некалькіх мовах.

Гісторыя

Мы з сябрамі хацелі правесці карысны навагодні пярэдадзень, зрабілі брашуру з некалькімі пытаннямі, якія дапамаглі б адлюстраваць вынікі папярэдняга года і планы на наступны, і гэты спіс набыў папулярнасць у 2013. З таго часу гэта пераўтварылася ў міжнародны рух, у якім удзельнічаюць больш за сто валанцёраў з 25 краін. Сёння брашура КомпасГода даступная на 22 розных мовах. Версія для самастойнай пячаці бясплатная і размешчана на сайце КомпасГода, у мінулым годзе яе спампавалі 900.000 разоў.

Прэс рэлiз

Прэс рэлiз []

Факты пра КомпасГода

арганізація

  • некамерцыйная
  • 100 валанцёраў з 21 краіны
  • горад паходжання - Будапешт (Вугоршчына)
  • пачатак у 2012 - праект, заснаваны ў Invisible University

брашура планавання на год

  • 900.000 простых спампаванняў
  • 19 моваў
  • спампаванне бясплатнае
  • 20 старонак з пытаннямі

асноўная каманда

  • выпускнікі Будапештскага Універсітэта Тэхналогій & Эканамічнага Унверсітэта і Універстэта Земмельвейса
  • работа ў іншых арганіізацыях і кампаніях, напрыклад Invisible University, CodeBerry Programming School and SotePedia

Раней з'явіліся

Ангельская

Сегменты гукавага інтэрв'ю

Kossuth Rádió - Інтэрв'ю пра рух YearCompass [Вугорская]

Bukarest Rádió - Інтэрв'ю з Бекешы Ласло/ YearCompass [Вугорская]

Érd.FM - Інтэрв'ю з П.Тот Андраш/ YearCompass [Вугорская]

Відэа

Карыстальнкі КомпасГода распавядаюць пра свой досвeд (Вугорская з ангельскiмi субтытрамі)

Некамерцыйны і валанцёрскі рух

КомпасГода - гэта некамерцыйная арганізацыя, заснаваная на валанцёрскіх рэсурсах, коранем якіх з'яўляюцца валанцёры Invisible University (Вугорская некамерцыйная арганізацыя, якая садзейнічае самаразвіццю ва ўмовах вышэйшай адукацыі).

Акрамя іх, паступова развiваецца міжнародны валанцёрскі рух, што дазваляе КомпасГода з кожным годам дасягаць больш і больш краін і людзей.

Рэсурсы з інтэрв'ю

Што такое КомпасГода: коратка

КомпасГода - гэта бясплатная для спампавання брашура, якая дапамагае пераасэнсаваць папярэдні год і спланаваць наступны.

Як гэта мне дапаможа?

Звычайная серада твайго жыцця можа хаваць нешта большае. Большасць з нас жывуць руцінаю і рэдка знаходзяць момант, каб паглядзець на жыццё ў цэлым. Тут дапаможа КомпасГода. Брашура навучыць вас аналзізаваць, шукаць найлепшыя моманты і найкарыснейшыя ўрокі. Яна дазваляе асэнсаваць гэтую звычайную сераду з пункту гледжання усёй вашай гсторыі - а таксама будзе асновай вашых наступных пастаноў.

Большасць з нас марыць, але толькі некаторыя з нас плануюць. Прынамсі эфектыўна. Другая частка буклета КомпасГода - гэта ўсё аб планаванні. З дапамогай вам ператварыць свае мары ў мэты і наладзіць курс на іх дасягненне. Навагоднiя абяцаннi не працуюць. Планаванне вашага года - так . :)

Чаму вы гэта робiце?

Мы верым у самасвядомасць. Самапазнанне - гэта адна з ключавых рэчаў, каб стаць лепшым чалавекам - а нам патрэбна шмат цудоўных людзей на гэтай планеце. Шлях не з простых, і нам падабаецца дапамагаць усім, каму патрэбна дапамога, вось чаму мы стварылі буклет і рух КомпасГода.

Як вы знайшлi гэтую iдэю?

У 2012 годзе мы хацелі правесці Новы год з нашымі сябрамі, таму мы сабралі некалькі пытанняў, якія б дапамаглi б нам засяродзіцца. Мерапрыемства мела безумоўны поспех, наша ідэя зрэзаніравала сапраўды з іншымі. Мы думалі, што гэта можа быць чымсьці карысным, і вырашылі зрабіць брашуру. У наступным годзе мы выклалi яе ў сецiва. Мы думалі, што, магчыма, будзем мець пару соцень запамповак і зробім некаторых людзей шчаслівымі. Наступнае, што мы ведаем - гэта зрабiлася віральным.

Ці бачыце вы вынікі вашых намаганняў?

У нас супольнасць нязменна расце, колькасць загрузак вырасла ў 13 разоў з 2013 года. Мы атрымліваем лісты з усяго свету ад розных тыпаў людзей, якія кажуць нам, што брашура дапамагла ім атрымаць больш ясную карціну свайго жыцця або дасягнуць доўгачаканай мэты. Ёсць некаторыя сапраўды дзіўныя гісторыі сярод іх.

Сярод соцень, якія мы атрымалі ад нашай супольнасці, ёсць чатыры любімыя гісторыі. Першая - са школы ў Злучаным Каралеўстве, дзе кожны вучань атрымлівае брашуру КомпасГода, і яны запаўняюць яе разам у якасці задання агульнаадукацыйнай школы. Мы нават не ведалі, што яны існуюць, пакуль адзін з настаўнікаў не адправіў нам ліст з пытаннем, як яны маглі б ахвяраваць нам сродкі. Проста думаць, што ёсць цэлая школа, поўная дзяцей, якія выкарыстоўваюць КомпасГода як заданне. Гэта - цудоўна.

Другі - з Жаночага клуба Уланбатара. Два гады таму мы выпадкова даведаліся, што ў Азіі ёсць жаночы клуб, дзе ўдзельнікі вывучаюць англійскую мову разам. Яны выкарыстоўваюць ангельскую версію нашай брашуры як цікавае практыкаванне. Яны размясцілі фотаздымак першага мерапрыемства - у нас ён яшчэ ёсць, гэта адзін з нашых лепшых напамінаў, чаму мы робім усё гэта.

Трэцяя гісторыя - ад выпадковага незнаёмца з Reddit, які - сваімі ўласнымі словамі - "[...] завяршаў гэты рабочы сшытак кожны снежань на працягу апошніх трох гадоў. За гэты час я прабег марафон, пабываў у некалькіх новых краінах, падаў заяўкі і атрымаў грантавыя грошы, атрымаў маю працу мары і іншае. Знайдзіце час, каб падумаць над гэтым годам і запланаваць наступны ".

Апошняя і самая яркая гісторыя - ад Джона, дарадцы па таксiкаманіі ў ЗША. Ён выкарыстоўвае брашуру у сесіях групавой тэрапіі з залежнымi. Ён выявіў, што гэта дапамагае кліентам перарабіць сваё жыццё і паставіць мэты, якія могуць прывесці іх да цвярозасці. Памятаю, калі мы ўпершыню прачыталі ягоны ліст - гэта быў сапраўды натхняльны досвед.

Якія вашы мэты на будучыню?

Мы б вельмі хацелі, каб гэта была сусветная супольнасць. Суполка людзей, якія дапамагаюць адзін аднаму на шляху да лепшага, дабрэйшага і большага усведамлення сябе. Закрыццё вашага папярэдняга года і планаванне наступнага - гэта адносна кароткая справа - вы робіце гэта у святы, пасля чаго вяртаецеся да "сярэдняй" серады. Мы хацелі б стварыць супольнасць, якая будзе доўгатэрміновай, якая можа падтрымліваць вас на працягу ўсяго года. Процьма людзей, якія могуць паляпаць вас па плячы, калі вы зваліцеся са шляху.

Мы хочам выдаваць гэты буклет кожны год і дайсці да бальшынi ў свеце. Так вы ведаеце, сусветнае панаванне - гэта звычайная справа. :)

Цi хочаце вы зарабляць на гэтым?

Для нас гэта не бізнес. Мы не хочам ператварыць асноўны досвед у прадукт, які б знiшчыў мэту ўсяго пачынання. Мы хочам, каб рух КомпасГода хутчэй распаўсюджваўся, каб дасягнуць масавай аўдыторыі, робячы людзей больш усведамлёнымі, каб яны маглі зрабіць свет лепшым месцам для жыцця.

Хоць брашуру можна бясплатна спампаваць, нам, безумоўна, патрэбна нейкае фінансаванне, каб працавалi серверы, i аплочваць працу супрацоўнікам. і г. д. У цяперашні час мы тэсціруем больш элегантнае выданне брашуры, якое можна набыць як калядны падарунак, у тым лiку i для сябе. У параўнанні з самадрукаванай версіяй PDF - гэта маднейшы прадукт з некаторымі сюрпрызамі. Але пытанні такія ж, як і ў асноўнай брашуры, якую вы можаце спампаваць бясплатна. І гэта застанецца нязменным і ў будучыні - асноўную брашуру вы заўсёды зможаце спампаваць бясплатна.

Цытаты

Калі набліжаецца новы год, мы не можам не ацэнваць мiнулы. Можа, мы толькі заўважаем, як хутка прайшоў час, колькі магчымасцей было ўпушчана (зноў), колькі мэтаў было дасягнута (нарэшце) і колькі ўсяго адбылося, пра што мы нават і не марылі. Азірнуцца на свой год, - гэта рытуал, які дапаможа вам задаволiць гэтую патрэбу ў ацэнцы. Час ад часу, спыняючыся на імгненне, робячы крок назад і гледзячы, куды мы накіроўваемся, дапамагае. Запаволенне, сустрэча і баўленне часу з сабою - гэта не тое, што можна зрабіць наспех. Настрой, рашучасць, цікаўнасць - гэта усё, што трэба, каб азірнуцца на свой год

Штогод мы з жонкай знаходзім час для гэтай брашуры. Мы рыхтуемся да гэтага загадзя, гэта стала для нас рытуалам. Самае цікавае - гэта параўнанне планаў мінулага года з усім, што адбылося з тых часоў. Гэта дапамагае ўзгадніць нашы каштоўнасці і жаданні з нашым жыццём. Часта нават усё прадумваючы і запісваючы прымушае ўсё адбыцца. Спадзяюся, што аглядванне і планаванне гадоў, прынясе шчасце, досвед і падтрымку для многіх з нас у наступныя гады.

Золтан Чэрхацi, доктар медыцыны, Нацыянальны Iнстытут Развiцця Здароўя ў Вугоршчыне

Часта мы адчуваем не адказнымi за свой лёс і судзім сваё жыццё даволі прадузята. Буклет КомпасГода дапамагае заўважаць розныя адценні без стварэння ілжывага малюнка. Ён прымушае вас знайсці рэчы, якімі можна ганарыцца (а яны заўсёды ёсць), а таксама рэчы, без якiх наступны год будзе лепей. Усё гэта прыносіць вялікую самасвядомасць. Прачытаўшы апошнюю старонку, безумоўна, вы адчуеце сябе больш кампетэнтным і эфектыўным. Гэта больш, чым брашура. Гэта сімвал руху, каштоўнасцей, якi паляпшае самасвядомасць і псіхалагічную пісьменнасць.

Рэка Вiдамус - псiхолаг

Усе ведаюць, што закрыццё мае важнае значэнне для прасоўвання далей. Без закрыцця вы пасвiце усе падзеi мінулага і ўсе звязаныя з гэтым эмоцыi.

Планаванне наступнага года карысна, бо дапамагае вам думаць пра вялікія пытанні , якія патрабуюць шмат рэсурсаў загадзя. Вызначэнне мэт на наступны год, загадзя ведаючы, што рабіць у кожнай вобласці, зніжае энергію, неабходную на штодзённым узроўні. Разважаць над гэтым напрацягу года - "адзіная" справа, што вам застаецца.

Відавочная праблема Вялікіх жыццёвых пытанняў складаецца ў тым, што на іх не проста адказаць. "Што будзе са мной праз 5 год?" гэта пытанне, на якое амаль немагчыма адказаць. Разбор яго на больш дробныя часткі дапамагае знайсці адказы. Запоўненне КомпасГода дапаможа вам пачаць штосцi, а не адкладваць назаўсёды.

Юлія Гегаль - псіхолаг

Фотаздымкi

YearCompass photo
YearCompass photo
YearCompass photo
YearCompass photo
YearCompass photo
YearCompass photo
YearCompass photo
YearCompass photo
YearCompass photo
YearCompass photo
YearCompass photo
YearCompass photo
YearCompass photo
YearCompass photo

Крыніцы брэндынгу

Сховішча актываў КомпасГода змяшчае:

Напiсанне

Брэнд iмя пiшацца так: YearCompass (вялiкiя лiтары Y i С, адно слова)

Сацсеткi

[Прэс кантакт]
hello@yearcompass.com
http://yearcompass.com

Не хочаш прапусцiць брашуру наступнага году?

Пакiнь свой емэйл адрес, i мы дашлём табе новую брашуру, калi яна будзе ў наяўнасцi